Аб’яднаны пераходны кабінет аб’явіў аб пачатку навучання другого набору праграмы “Кадравы рэзерв”
16 лістапада, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) 16 лістапада аб’явіў аб пачатку навучання другога набору ўдзельнікаў праграмы “Кадравы рэзерв”, якая накіравана на прафесійнае развіццё ў сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання.
Паведамляецца, што да праграмы навучання далучылася 168 чалавек, якія прайшлі ўваходны тэст. Каардынатар кампаніі “Кадравы рэзерв для новай Беларусі”, намеснік прадстаўніка АПК па транзіце ўлады, лідар руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч азнаёміў ўдзельнікаў з мэтамі і задачамі кампаніі “Кадравы рэзерв”, з мерамі захавання бяспекі ўдзелу, магчымасцямі для выпускнікоў.
Удзельнікам праграмы быў адрасаваны відэазварот кіраўніцы кабінета Святланы Ціханоўскай, якая падкрэсліла, што “Кадравы рэзерв” — вельмі важная ініцыятыва для ўсяго дэмакратычнага руху, і выказала надзею, што яе ўдзельнікі сфарміруюць палітычную эліту дэмакратычнай Беларусі.
Таксама да ўдзельнікаў звярнуліся намеснік кіраўніцы АПК, прадстаўнік кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка і спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў, дзякуючы супрацоўніцтву з якім атрымалася распачаць навучальную праграму, адзначаецца ў рэлізе.
17 траўня Камітэт дзяржбяспекі прызнаў праграму навучання “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Сцвярджалася, што нейкая група грамадзян “ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць” праз “шэраг сеткавых рэсурсаў”, “пры садзейнічанні і пад эгідай г. зв. “Аб’яднанага пераходнага кабінета” і “Народнага антыкрызіснага ўпраўлення”. Сярод такіх рэсурсаў былі названыя сайты pr-belarus.org і edu.pr-belarus.org, а таксама звязаныя з імі тэлеграм- і ютуб-каналы, старонкі ў “Фэйсбуку”, “Інстаграме”, акаўнт у LinkedIn.
Пра пачатак кампаніі “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” АПК абвясціў 15 лістапада 2022 года. Юрый Губарэвіч тады паведаміў, што створана платформа, дзе можна запоўніць заяўку на ўдзел. Адзначалася, што падрыхтоўка новых кадраў будзе весціся праз стажыроўкі ў краінах Еўрасаюза.
Сёлета на пачатку лютага АПК уключыў праект у справаздачны спіс сваіх дасягненняў. Паведамлялася, што ў рамках ініцыятывы апрацавана 170 заявак на навучанне, 17% якіх падалі асобы, што працуюць у дзяржсектары; сфармаваны план пілотнай адукацыйнай праграмы.
Акрамя згаданых праграм навучання, якія прапануюцца два разы на год, у рамках “Кадравага рэзерву для новай Беларусі”, удзельнікамі якога зараз з’яўляецца 641 чалавек, ладзяцца і іншыя мерапрыемствы. У прыватнасці, 10 удзельнікаў з 18 па 21 верасня наведалі Германію, дзе, як паведамлялі арганізатары, “атрымалі практычныя веды аб працы органаў кіравання краін Еўрасаюза, паглыбіліся ў вывучэнне нямецкага досведу ў галіне дзяржаўнага кіравання, здабылі важныя інсайты і пазнаёміліся як з перадавым досведам, так і з памылкамі ў дзяржкіраванні, якія варта ўлічваць у пабудове і развіцці нашай уласнай краіны”.
Запланаваныя падобныя візіты удзельнікаў праграмы ў органы дзяржаўнага кіравання Польшчы і Літвы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+