НАУ налічыла не менш як 15 падстаў, паводле якіх улады дыскрымінуюць беларусаў, што з’ехалі за мяжу

25 лістапада, Позірк. Юрысты Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) вызначылі не менш як 15 “пунктаў, паводле якіх дзейнічае сістэмная дыскрымінацыя і пазбаўленне нават базавых правоў чалавека” ў дачыненні да грамадзян, што з’ехалі за мяжу з боку ўладаў у Мінску, заявіў на прэс-канферэнцыі 25 лістапада ў Варшаве адказны па прававых пытаннях НАУ Міхаіл Кірылюк.
Паводле яго слоў, пазіцыя НАУ і рэкамендацыі ўладам краін Еўропы ў сувязі з гэтай сітуацыяй былі прадстаўленыя ў гэты ж дзень на закрытым круглым стале “Сістэмная дыскрымінацыя рэжымам Лукашэнкі беларускіх грамадзян, якія жывуць за мяжой, і шляхі яе пераадолення”. Рэкамендацыі пакуль не апублічваюцца.
Юрыст пералічыў асноўныя абмежаванні: адсутнасць адтэрміновак ад службы ў войску студэнтам замежных ВНУ, перашкоды ў вывучэнні польскай мовы ў Беларусі, у тым ліку прымусовае закрыццё польскіх школ і пераслед актывістаў нацменшасці, затрыманні пры перасячэнні беларускай мяжы ці “нават у візавых цэнтрах пры спробе атрымаць візу іншай краіны”.
Кірылюк таксама звярнуў увагу на адмову ўладаў адкрываць выбарчыя ўчасткі за мяжой.
“Гэта і з’яўленне так званага завочнага крымінальнага судаводства, — дадаў ён. — Далей гэта можа прывесці да завочнага арышту і канфіскацыі маёмасці гэтых людзей, якія з’ехалі з Беларусі і не могуць ніякім чынам абараніць свае правы”.
Наступным дыскрымінацыйным крокам юрыст назваў магчымасць пазбаўлення беларускага грамадзянства на падставе вынікаў такіх судоў.
Спецыяліст заявіў пра “злоўжыванні правам па лініі Інтэрпола, калі даюцца іскі на арышт людзей па відавочна сфальсіфікаваных справах”. Паводле яго слоў, вядома як найменей пра два выпадкі такіх затрыманняў — у 2021 годзе ў Славеніі і ў 2023-м у Сербіі. Першы выпадак завяршыўся шчасліва — грамадзянін Беларусі быў адпушчаны, разгляд другога працягваецца. “Але мы верым, што экстрадыцыі не будзе”, — сказаў Кірылюк.
Ён нагадаў пра пазбаўленне грамадзян права падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта і афармляць іншыя дакументы ў беларускіх консульствах за мяжой: “Дыппрадстаўніцтвы проста адмовіліся выконваць свае прамыя абавязкі, зафіксаваныя ў міжнародных канвенцыях”.
Адсюль вынікае фактычная забарона на продаж маёмасці, паколькі за мяжой цяпер немагчыма аформіць даверанасць.
Кірылюк таксама згадаў пра пераслед сваякоў палітэмігрантаў, у тым ліку іх арышты, знішчэнне сілавікамі маёмасці падчас вобшукаў.
“Гэта ўсё сістэмная дыскрымінацыя, сістэмны план дзеянняў, скіраваны на тое, каб прымусіць беларусаў, што з’ехалі, атрымаць вельмі дрэнныя ўмовы жыцця, каб прымусіць іх вяртацца ў Беларусь і, злоўжываючы правам, атрымаць магчымасць ужыць да іх палітычныя рэпрэсіі”, — падсумаваў прадстаўнік НАУ.


- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларускія незалежныя СМІ застаюцца медыя для Беларусі — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМедыяменеджар Аляксандраў на канферэнцыі БАЖ: Дзякуй усім, што беларуская журналістыка працягваеццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
