Прадстаўнік МЗС Амбразевіч запатрабаваў назваць прозвішчы гвалтоўна перамешчаных з Украіны ў Беларусь дзяцей
30 лістапада, Позірк. Назваць прозвішчы гвалтоўна перамешчаных або дэпартаваных з Украіны ў Беларусь дзяцей запатрабаваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч, выступаючы 30 лістапада на пасяджэнні Савета міністраў замежных краін АБСЕ ў Скоп’і (Паўночная Македонія).
Такое патрабаванне ён высунуў, паводле яго слоў, у адказ на “неабгрунтаваныя палітычныя абвінавачванні” на адрас Беларусі з боку дзяржаў НАТО і Еўрапейскага саюза.
У гэтым кантэксце Амбразевіч выказаў меркаванне, што выкананне правоў чалавека ў Беларусі не горшае, чым у шэрагу краін ЕС, і прапанаваў прысутным азнаёміцца з высновамі Універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце ААН па правах чалавека “па кожнай з краін Захаду”.
Паводле звестак Лабараторыі гуманітарных даследаванняў Ельскага ўніверсітэта (ЗША), узятай з апублікаванай 16 лістапада справаздачы амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі “Абсерваторыя канфліктаў”, з Украіны ў Беларусь з пачатку развязанай Расіяй вайны вывезена не менш за 2.442 дзяцей 6-17 гадоў. У дакуменце гаворыцца, што дзяцей, у тым ліку з уразлівых груп насельніцтва, прывозілі ў 13 беларускіх устаноў.
“Расія сістэматычна выяўляе, збірае, перавозіць і перавыхоўвае ўкраінскіх дзяцей пры садзейнічанні Беларусі, — адзначаецца ў справаздачы. — Перамяшчэнне дзяцей з акупаванай [часткі] Украіны ў Беларусь каардынуецца прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і аўтарытарным лідарам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам праз Саюзную дзяржаву”.
У ліку датычных да перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь арганізацыя назвала беларускага паралімпійца і праўладнага грамадскага дзеяча Аляксея Талая, ААТ “Беларуськалій”, праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Сёлета 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго ж у дачыненні да Лукашэнкі. 13 верасня Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да МУС разгледзець магчымасць выдаць ордэр на яго арышт.
30 лістапада заканчваецца тэрмін, адведзены Міжнароднай федэрацыяй таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Беларускаму Чырвонаму Крыжу (БЧК) для вызвалення ад пасады генеральнага сакратара БЧК Дзмітрыя Шаўцова, прэтэнзіі да якога ўзніклі ў тым ліку на фоне яго заяў аб перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+