Лукашэнка другі раз за год накіраваўся ў Кітай

3 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 3 снежня накіраваўся з двухдзённым візітам у Кітай, вынікае з паведамлення яго прэс-службы.
“У Пекіне 4 снежня адбудуцца перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам. На парадку дня пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і міжнароднага супрацоўніцтва. Таксама ў праграме візіту шэраг мерапрыемстваў сацыяльна-гуманітарнага напрамку”, — гаворыцца ў кароткім рэлізе.
Гэты візіт названы працоўным. Сёлета 28 лютага — 2 сакавіка Лукашэнка здзейсніў дзяржаўны візіт у КНР.
13 верасня на сустрэчы кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка і амбасадара КНР Се Сяоюна было заяўлена аб “высокім узроўні палітычнага даверу”, а таксама “агульным імкненні да далейшага развіцця новай мадэлі шматпланавага стратэгічнага партнёрства па ўсіх напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння”.
24 кастрычніка на сустрэчы з адабранай моладдзю ў Палацы незалежнасці Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі “разгортваецца новая вытворчасць” легкавых аўтамабіляў у супрацоўніцтве з кітайскай дзяржкарпарацыяй FAW.
16 лістапада Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для перагавораў праект беларуска-кітайскага міжурадавага пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Паводле паведамлення яго прэс-службы, размова ідзе аб “стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і КНР, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый”.
На наступны дзень Міністэрства прамысловасці паведаміла, што ў рамках візіту намесніка міністра Аляксандра Яфімава ў КНР падпісаны “дэталізаваны план па спалучэнні прамысловай палітыкі”. Яго асноўная мэта ў развіцці вытворчай кааперацыі, у тым ліку шляхам стварэння сумесных вытворчасцей на тэрыторыі Беларусі і Кітая, “прыцягнення высокатэхналагічных кампетэнцый для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на беларускіх прадпрыемствах” і наладжвання “прамога ўзаемадзеяння паміж беларускімі і кітайскімі прадпрыемствамі”, зазначаў Мінпрам.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+