Дзевяць членаў Каардынацыйнай рады патрабуюць роспуску яе цяперашняга складу
16 снежня, Позірк. Дзевяць членаў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванню палітычнага крызісу (КР) патрабуюць роспуску яе цяперашняга складу. Адпаведная петыцыя размешчаная на сайце change.org.
“На працягу апошніх месяцаў мы ўсё часцей чуем на публічных і непублічных пляцоўках заклікі дэлегатаў Каардынацыйнай рады да пачатку перамоваў з Лукашэнкам аб вызваленні зняволеных у абмен на прызнанне імі сваёй віны за іх палітычную пазіцыю з умовай прызнання легітымнасці рэжыму, у абмен на поўнае ці частковае сняцце эканамічных санкцый з падкантрольных яму бізнесаў, у абмен на адмову ад палітычнага ціску на незаконны рэжым з боку міжнароднай супольнасці”, — сцвярджаецца ў петыцыі.
Выказана занепакоенасць “распаўсюджваннем ў КР карупцыйных практык, якія выражаюцца ў частых адмовах ад чэснай дыскусій, у кансервацыі рашэнняў у вузкім коле лідараў палітычных фракцый, у адкрытым канфлікце інтарэсаў пры фарміраванні арганізацыйнага камітэта па выбарах у трэці склад КР, у атрыманні дэлегатамі фінансавай выгады ад сваей дзейнасці ў Каардынацыйнай радзе праз непразрыстыя ⟨…⟩ схемы”.
Аўтары заклікаюць іншых дэлегатаў другога складу КР датэрмінова скласці паўнамоцтвы, “нацыянальную лідарку Святлану Ціханоўскую, спікера Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава, віцэ-спікерку Алену Жываглод, прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета стварыць групу з прафесіяналаў і экспертаў для фарміравання трэцяга складу Каардынацыйнай рады і прыняцця ўзгодненага палажэння па выбарах у яго трэці склад у адпаведнасці са Статутам у выніку бяспечнага, простага і таемнага галасавання ўсіх грамадзян Беларусі”.
Петыцыю падпісалі дэлегаты Радзівон Бегляк, Дар’я Дзергачова, Уладзімір Жыгар, Арцём Лядоўскі, Ірына Маклейн, Галіна Мацюшына, Міхаіл Рубін, Мiхаiл Таўбэ, Алена Турава.
У сувязі са з’яўленнем петыцыі Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказала сваю пазіцыю па сітуацыі.
“Мы лічым, што прычына крызісу ў КР другога складу была закладзена яшчэ на этапе яго рэфармавання праз працэдуру дэлегавання. Мы выступаем за прамыя выбары ў Каардынацыйную раду без квот для дэлегавання”, — гаворыцца ў рэлізе.
Падрыхтоўка да выбараў у КР, якія адбудуцца ўпершыню, пачалася восенню.
8 снежня апублікаваны праект выбарчай сістэмы па выбарах у КР, з якога вынікае, што прапанавана прапарцыйная выбарчая сістэма з закрытымі спісамі выбарчых суб’ектаў. 15% месцаў (18 мандатаў са 120) прадугледжана для дэлегатаў ад арганізацый грамадзянскай супольнасці. “Гэтыя месцы займаюцца на аснове выбараў сярод арганізацый грамадзянскай супольнасці”, — гаворыцца ў праекце.
28 лістапада адбылася хваля ператрусаў па месцы беларускай рэгістрацыі і ў сваякоў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, звязаных з КР. Паводле інфармацыі МУС, праведзена больш за 130 ператрусаў, вынесена 145 пастаноў аб арыште маёмасці.
Следчы камітэт паведаміў, што па справе ў якасці падазраваных праходзіць больш за 100 чалавек. Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Моц Калеснікавай нікуды не зніклаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАгульны ўраджай збожжавых і зернебабовых у 2024 годзе склаў 10,3 млн тон — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзевяць дзён суды разгледзяць дзевяць пазоваў аб ліквідацыі і прыпыненні дзейнасці спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Базавы сцэнарый для эканомікі на 2025 год — згасанне росту ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–11 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства