Дэмакратычныя краіны маюць кансенсус пра неабходнасць працягваць санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі — Латушка

20 снежня, Позірк. Сярод “партнёраў з дэмакратычных краін” існуе кансенсус пра неабходнасць працягваць санкцыйны ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка падчас экспертнай дыскусіі ў Вільнюсе.
Разам з тым, як паведаміла 20 снежня прэс-служба АПК, палітык канстатаваў шэраг праблем, сярод якіх “адсутнасць гарманізацыі эканамічных санкцый”, ўведзеных супраць Мінска і Масквы, што “павялічвае карыснасць рэжыму Лукашэнкі” для РФ.
На думку Латушкі, неабходна захаваць абмежавальныя меры ў дачыненні да беларускіх калійных ўгнаенняў, удасканаліць механізм кантролю і пакарання за абыход санкцый, ліквідаваць магчымасць абыходзіць іх праз трэція краіны, узмацніць фінансавыя абмежаванні для рэжыму, дамагчыся вызвалення палітвязняў праз узмацненне ціску.
Палітык прадставіў пазіцыю АПК наконт паляпшэння санкцыйнай палітыкі, у якой “выкладзеныя магчымыя шляхі вырашэння праблем”, у тым ліку “люстранасць санкцый для рэжыму Лукашэнкі і Расіі, забарона транзіту праз тэрыторыю Беларусі і РФ падсанкцыйных тавараў або ўвядзенне квот на гандаль імі з трэцімі краінамі, адключэнне карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў у заходніх банках” ды інш.
У паведамленні адзначана, што АПК і НАУ разлічваюць на “больш актыўнае ўключэнне экспертнай супольнасці ў праблему ўдасканалення санкцыйных мер” і чакаюць “канкрэтных прапаноў” па “далейшым падвышэнні эфектыўнасці санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі”.
Латушка, каментуючы 19 снежня ўключэнне 12 грамадзян Беларусі ў 12-ы пакет санкцый ЕС супраць РФ, падкрэсліў важнасць гарманізацыі эканамічных санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі.
Падчас сустрэчы са спецпасланнікам ЕС па санкцыях Дэвідам О’Саліванам у Бруселі 11 снежня, палітык прапанаваў варыянт кватавання альбо забароны транзіту падсанкцыйных тавараў праз Беларусь і Расію.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка