Кошт падпіскі на шматтыражныя прапагандысцкія выданні вырас за год на 14—18%

22 снежня, Позірк. Завяршаецца падпіска на газеты і часопісы на першую палову 2024 года. У каталогу “Белпошты” па-ранейшаму практычна няма папулярных незалежных грамадска-палітычных СМІ. Найбольш тыражныя дзяржаўныя прапагандысцкія газеты падаражэлі на 4—7% за паўгода і на 14—18% за апошні год пры агульным росце спажывецкіх коштаў на 5,4% (лістапад 2023 года да лістапада 2022-га), сведчыць праведзенае “Позіркам” параўнанне коштаў у падпісных каталогах.
Кошт паўгадавога камплекту “СБ. Беларусь сегодня” (экс-“Советская Белоруссия”) павялічылася на 5,3% (са 102,60 да 108 рублёў), “Народнай газеты” — на 6,4% (з 78,36 да 83,40), “Рэспублікі” — на 4,8% (з 94,32 да 98,82), “Сельскай газеты” — на 4% (з 94,86 да 98,70), “Знамени юности” — на 6,8% (з 45,60 да 48,72), “7 дней” — на 6,4% (з 47,58 да 50,64), “Звязды” — на 5,4% (з 98,64 да 103,98 рубля).
Кошт падпіскі на расійскія выданні (сярод грамадска-палітычных на рынак дапушчаныя толькі лаяльныя беларускаму рэжыму) змяніўся рознанакіравана. На ўкраінскія выданні падпіска не праводзіцца два гады, на іншыя замежныя СМІ падпіскі няма шмат гадоў.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


