Доступ да месцаў масавых навагодніх святкаванняў будзе магчымы толькі пасля міліцэйскага надгляду — МУС

31 снежня, Позірк. Дадатковыя меры “па забеспячэнні бяспекі нашых грамадзян” у перыяд навагодніх святаў анансавала 31 снежня Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі (ГУАПП) МУС Аляксандра Купчэні, для “павышэння ўзроўню бяспекі святочныя пляцоўкі абследуюцца сапёрна-піратэхнічнымі групамі”.
“Грамадзяне змогуць прайсці на ахоўную тэрыторыю толькі пасля надгляду на спецыяльна абсталяваных кантрольна-прапускных пунктах. Пры гэтым асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або маюць забароненыя для праносу прадметы, дапускацца не будуць”, — сказаў Купчэня.
Ён таксама паведаміў, што “ў асобных месцах правядзення масавых мерапрыемстваў” можа быць абмежаваны рух транспарту.
“На перыяд карпаратыўных мерапрыемстваў патрульныя ўборы набліжаныя да забаўляльных устаноў, павялічана іх шчыльнасць размяшчэння”, — адзначыў прадстаўнік ведамства.
МУС заклікала” з разуменнем “паставіцца”да падвышаных захадаў бяспекі і выконваць устаноўлены парадак правядзення масавых мерапрыемстваў”.
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей у Беларусі з 2000 года скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЗ пачатку траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 2.345 спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



