Ціханоўская: Мы павінны пераканацца, што тыранія ў Беларусі больш ніколі не паўторыцца

11 студзеня, Позірк. Свабодная, дэмакратычная і квітнеючая Беларусь — гэта “не проста мара, гэта будучыня, якую мы поўныя рашучасці рэалізаваць”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на канферэнцыі “Хельсінкскі дыялог: дэмакратычная будучыня для Беларусі”, якая адкрылася ў фінскай сталіцы.
Паводле яе слоў, у 2020 годзе беларусы “аддалі перавагу дэмакратыі тыраніі”, а “правы чалавека — беззаконню”.
Ціханоўская выказала жаданне, каб пераход да дэмакратыі “быў не толькі мірным, але і ўстойлівым”. Менавіта таму “мы распрацоўваем канстытуцыю і новы закон аб выбарах”: “Мы павінны пераканацца, што тыранія ў Беларусі больш ніколі не паўторыцца”.
“Мы хочам пабудаваць Беларусь з правамі чалавека, плюралізмам палітычных меркаванняў, вяршэнствам закона і разнастайнасцю, — адзначыла дэмлідар. — Гэта каштоўнасці, якія ляжаць у аснове сучасных дэмакратычных дзяржаў, такіх як Фінляндыя, і з’яўляюцца ключавымі прынцыпамі Савета Еўропы”.
На яе думку, калі адкрыецца акно магчымасцей, гэта будзе “унікальны шанс для нашай краіны”, які “выпадае раз у пакаленне ці нават радзей”: “Мы павінны падрыхтавацца”.
Яна падкрэсліла, што нельга забывацца на беларускіх палітычных зняволеных, многія з якіх “знаходзяцца ў цяжкім стане” і “тэрмінова маюць патрэбу ў нашай дапамозе”: “Мы — іх адзінае выратавальнае кола, і мы павінны працягваць змагацца за іх вызваленне”.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — верасні сельгасвытворчасць вырасла на 4,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



