СМІ: Затрыманая Марына Адамовіч — жонка палітвязня Статкевіча (дапоўнена)

23 студзеня, Позірк. Затрыманая Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, паведамляе “Наша Ніва”.
Гэта адбылося 23 студзеня падчас рэйду супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі (і, верагодна, іншых сілавых структур) з масавымі затрыманнямі сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных.
На вечар 23 студзеня, паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, ператрусы праведзеныя не менш чым у 60 чалавек. Дакладная колькасць затрыманых не паведамляецца.
Паводле звестак праваабаронцаў, некаторыя з затрыманняў звязаныя з IneedHelp — праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным. 23 студзеня ініцыятыва была прызнаная “экстрэмісцкім фармаваннем”.
У чым абвінавачваюць Адамовіч, невядома.
9 студзеня яна напісала ў “Фэйсбуку”, што цягам 11 месяцаў не атрымлівала ніякай інфармацыі пра мужа.
У гэты ж дзень стала вядома, што Статкевіч, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №13 (Глыбокае, Віцебская вобласць), змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
Аб’яднанне былых сілавікоў ByPol паведаміла, што адміністрацыяй калоніі Статкевіч “летась неаднаразова падвяргаўся дысцыплінарным спагнанням, акрамя таго на яго сабраны матэрыял для распачынання крымінальнай справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі)”.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” (не зарэгістраваная) Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Мінску. 14 снежня 2021-га суд прыгаварыў яго да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).
31 траўня 2022 года Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў. 20 чэрвеня таго ж года Статкевіч быў пераведзены з гомельскага следчага ізалятара № 3 у папраўчую калонію № 13, адміністрацыя якой паставіла яго на ўлік як “схільнага да экстрэмізму”, у жніўні змясціла на паўгода ў адзіночную камеру, у верасні — у штрафны ізалятар.
4 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў унесла палітвязня ў “пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
28 ліпеня крыніца, блізкая да сям’і Статкевіча, паведаміла “Позірку”, што стан ягонага здароўя ў калоніі пагоршыўся.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка