Пазьняк: Беларусы ўнутры краіны не падтрымліваюць Лукашэнку, яны маўчаць і чакаюць зручнага моманту, каб паўстаць
28 студзеня, Позірк. Многія беларусы спадзяюцца на дапамогу Захаду ў імкненні да дэмакратычных перамен, але “ніхто за нас нічога не зробіць, калі мы самі не зробім”, заявіў 27 студзеня на сустрэчы з суайчыннікамі-эмігрантамі ў Лодзі (Польшча) лідар руху “Вольная Беларусь”, былы старшыня Беларускага народнага фронту (БНФ) Зянон Пазьняк.
На яго думку, “гэтая псіхалогія, што нам нехта дапаможа, вельмі глыбока ўкаранілася ў Беларусі”, але ў заходніх краін “свае інтарэсы”. Перамен магчыма дасягнуць толькі тады, калі з’явіцца ўласны “моцны рух”.
“Нас у Польшчы 120 тыс. налічылі. Але мы — эміграцыя. Палова ці больш за палову тут проста выжываюць. Вялікіх перспектыў тут няма. Нашыя перспектывы — там, [унутры Беларусі]”, — адзначыў палітык.
“Самае галоўнае — гэта людзі, якія засталіся ў Беларусі, — дадаў ён. — Я маю кантакты з такімі людзьмі. Я вам скажу, што вельмі шмат людзей толькі чакаюць зручнага моманту, [каб паўстаць]. Лукашэнку ніхто не падтрымлівае. Ну, як ніхто? 20%, напэўна, падтрымлівае. Улічваючы бюракратыю”.
Паводле слоў Пазьняка, першае пытанне, якое ён задае людзям, якія прыязджаюць у Польшчу, — “што новага ў Беларусі?“
“Што ў тралейбусе, што на вуліцы? Як паводзяць сябе беларусы? Адказ: маўчаць, — сказаў ён. — Калісьці ў Карамзіна спыталі: як там у Расіі. Ён адказаў: воруют-с. А ў Беларусі — маўчаць. Таму што нельга гаварыць, пасадзяць. Але людзі разумеюць, чакаюць моманту. І гэта добра, гэта развіваецца”.
“Сіла — там, — паўтарыў лідар “Вольнай Беларусі”. — І наша задача — рабіць так, каб гэты дух мацаваўся”.
Пазьняк падкрэсліў, што спосабы барацьбы з рэжымам Лукашэнкі ёсць, прычым “канкрэтныя”, але іх нельга адкрыта агучваць, бо ўлады змогуць да гэтага падрыхтавацца.
Важным складнікам змагання з дыктатурай ён лічыць полк імя Кастуся Каліноўскага.
“[Ва Украіне] ідзе вайна, і [відавочна, што] без сілы вырашыць праблемы не удасца. Можа, гэтая сіла не ўступіць у барацьбу, але важна, каб яна была. Таму наша пазіцыя — мы абапіраемся на полк усімі магчымымі сродкамі. Дапамагаем, збіраем грошы, на пікапы, аўтобусы, дроны і гэтак далей. У гэтым наша вялікая надзея. Без войска, без узроенай сілы тут нічога не зробім”, — перакананы палітык.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка