У Чарнігаве могуць з’явіцца вуліца і завулак Кастуся Каліноўскага

7 лютага, Позірк. Вуліца і завулак Кастуся Каліноўскага могуць у хуткім часе з’явіцца ва ўкраінскім Чарнігаве. Гэта вынікае з праекту рашэння гарадской рады.
Згодна з праектам, перайменаванне падлягаюць 24 вуліцы і завулка. Імя Каліноўскага плануецца прысвоіць вуліцы і завулку, якія цяпер названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Сяргея Смірнова. Таксама перайменаванню належаць вуліцы Матросава, Мічурына, Разіна, Талстога, Тургенева, Чкалава і іншыя.
На мінулым тыдні стала вядома, што з просьбай назваць адну з цэнтральных вуліц Львова ў гонар Кастуся Каліноўскага да ўладаў украінскага горада звярнуліся арганізацыі “Беларускі інфармацыйны цэнтр у Львове” і “Заходні інфармацыйны фронт”.
“Украіна з’яўляецца часткай вялікай еўрапейскай сям’і, мы складаем адзінае цэлае з ЕС у супрацьстаянні з пуцінскім рашызмам і лукашэнкаўскай тыраніяй, мы падзяляем адны каштоўнасці і разам выказваем падтрымку беларускаму народу ў яго барацьбе за вызваленне ад пуцінска-лукашысцкай акупацыі”, — гаворыцца ў звароце.
Рашэнне назваць вуліцу ў гонар Каліноўскага, на іх думку, стане “знакам салідарнасці львавян для беларускага грамадства, апазіцыйнага рэжыму”, а таксама “магутным сігналам і жэстам у падтрымку беларускага народа падчас узмацнення рэпрэсій супраць апазіцыі, палітычных зняволеных”.
1 лютага стала вядома, што ўлады Роўна вырашылі назваць адну з гарадскіх вуліц у гонар беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага, які загінуў у траўні 2023 года ў баі пад Бахмутам.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка ён увайшоў у склад Узброеных Сіл Украіны.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага распачата крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Афіцыйная беларуская прапаганда прадстаўляе беларускага нацыянальнага героя, аднаго з кіраўнікоў антырасійскага паўстання 1863 года як “польскага тэрарыста”.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


