Мінск 14:27

Белстат: Цэны ў студзені выраслі на 0,8%

Фота: tut.by

9 лютага, Позірк. На 0,8% выраслі спажывецкія цэны ў студзені 2024 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Харчовыя тавары падаражэлі на 1,3%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,4%.

У гадавым вымярэнні (да студзеня 2023 года) спажывецкія цэны выраслі на 5,9%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 6,9%, нехарчовыя — на 3,1%, паслугі — на 7,5%.

2 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год, згодна з якімі інфляцыя не павінна перавысіць 6%.

Падзяліцца: