Мінск 01:49

Губарэвіч: Каля 30% удзельнікаў “Кадравага рэзерву” знаходзяцца ў Беларусі

Юрый Губарэвіч (справа)
Архіўнае фота: "Позірк"

14 лютага, Позірк. Увага сілавікоў да ініцыятывы “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” (КР) палягае на тым, што сілавікі і чыноўнікі адчуваюць небяспеку для сябе асабіста і для таго неканстытуцыйнага рэжыму, які ахоўваюць, заявіў у каментары “Позірку” каардынатар ініцыятывы КР, намеснік прадстаўніка АПК па транзіту ўлады Юрый Губарэвіч.

“Іх [сілавікоў] асноўны тэзіс, які яны праводзілі праз дзясяткі гадоў, звяртаючыся да грамадства Беларусі — што альтэрнатывы няма, — адзначыў ён. — Маўляў, паглядзіце на гэтую апазіцыю — гэта людзі, якія не маюць досведу дзяржаўнага кіравання, яны не здольныя будуць утрымаць краіну і ўсё ператвораць у хаос”.

Суразмоўца сказаў, што “каля 30% удзельнікаў, паводле анкетных звестак, знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі”.

“Мы прымаем усе меры бяспекі, каб [сілавікі] не ведалі ні пра каго — не важна, або ў Беларусі або за мяжой”, — падкрэсліў намеснік прадстаўніка АПК.

Паводле слоў Губарэвіча, базавыя меры бяспекі падчас анлайн-працы “дазваляюць захаваць ананімнасць”.

Каардынатар ініцыятывы нагадаў, што восенню 2023 года быў створаны фэйкавы акаўнт КР у “Тэлеграме”, “які дубліраваў інфармацыю, але даваў фэйкавыя кантакты”: “Калі хтосьці па неасцярожнасці з імі меў зносіны, гэтыя людзі знаходзяцца пад пагрозай”.

14 лютага стала вядома, што Следчы камітэт завёў крымінальную справу ў дачыненні да “прадстаўнікоў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання “Кадравы рэзерв для новай Беларусі”. Ім інкрымінавана ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: