Ціханоўская: Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым
16 лютага, Позірк. Смерць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага — “чарговы доказ таго, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці”, заявіла 16 лютага ў сваім тэлеграм-канале дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
На яе думку, рэжымы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі “ў імкненні захаваць уладу пазбаўляюцца ад апанентаў любымі спосабамі”.
Ціханоўская нагадала, што ў Беларусі “прама цяпер дзясяткі палітвязняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада — жыцці Мікалая Статкевіча, Машы Калеснікавай, майго мужа Сяргея і іншых знаходзяцца пад прамой пагрозай”.
У зняволенні памерлі палітвязні Вітольд Ашурак, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, а яшчэ сотні людзей “утрымліваюцца ў нечалавечых умовах і без усялякай дапамогі”, адзначыла палітык.
Падкрэсліўшы, што расійскага апазіцыянера неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар, Ціханоўская заявіла: “У мяне няма сумненняў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым”.
“Юлія Навальная і іх з Аляксеем дзеці сёння атрымалі самую страшную навіну, якую мы баімся атрымаць пра тысячы нашых любімых. Я выказваю шчырыя спачуванні сям’і, блізкім і калегам Аляксея Навальнага. Маё сэрца сёння з вамі”, — рэзюмавала палітык.
На думку намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, “гэтая трагедыя — чарговы сігнал, што задачай усяго цывілізаванага свету з’яўляецца ліквідацыя такіх рэжымаў”. “Калі дэмакратычны свет не дасць жорсткага і прынцыповага адказу на смерць Навальнага, дыктатары адчуюць беспакаранасць”, — заявіў палітык.
На ягоную думку, Беларусь знаходзіцца пад кіраваннем “маньяка, імя якому — Лукашэнка, які ўжо прывёў да смерці чатырох палітычных зняволеных”.
Свет, перакананы Латушка, “можа прыцягнуць да крымінальнай адказнасці дыктатараў і ўвесці разбуральныя санкцыі ў дачыненні да рэжымаў у Беларусі і Расіі”.
Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў папраўчай калоніі “Палярны воўк” у пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РФ. Яму было 47 гадоў.
Адміністрацыя калоніі паведаміла, што палітвязень дрэнна адчуў сябе пасля прагулкі і страціў прытомнасць. Выкліканая брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць.
Расійскія дзяржСМІ паведамілі, што ў Навальнага адарваўся тромб.
Навальны — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч дэмакратычнай арыентацыі. Вядомы барацьбой з карупцыяй шляхам выкрыцця фінансавых махінацый расійскіх уладаў і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і публікацыі адпаведных матэрыялаў у інтэрнэце. Яго выпускі ў ютубе глядзелі дзясяткі мільёнаў людзей. Узначальваў створаны ім “Фонд барацьбы з карупцыяй”.
20 жніўня 2020 года быў атручаны. Яму стала дрэнна ў самалёце, які ляцеў з Томска ў Маскву. У далейшым Навальны ўпаў у кому, 24 жніўня быў дастаўлены на лячэнне ў берлінскую клініку “Шарытэ”. Сляды атрутнага рэчыва з групы “Навічок” былі знойдзены лабараторыяй Узброеных сіл Германіі. Даследаванне праводзілася на запыт клінікі “Шарытэ”. 2 верасня 2020 года вынікі аналізаў былі афіцыйна абвешчаны нямецкім урадам.
17 студзеня 2021 затрыманы пасля вяртання ў Расію ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева.
Пасля гэтага неаднаразова судзілі паводле розных крымінальных артыкулаў. 4 жніўня 2023 года Маскоўскі гарадскі суд прыгыварыў Навальнага да 19 гадоў калоніі асаблівага рэжыму па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці.
Незалежныя расійскія эксперты неаднаразова выказвалі думку, што Навальны будзе ў зняволенні да той пары, пакуль пуцін застаецца ва ўладзе.
У 2020 годзе палітык падтрымаў пратэсты ў Беларусі. Неаднаразова крытыкаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка