Мінск 14:17

Рознічны тавараабарот у студзені вырас амаль на 10% — Белстат

Фота: pixabay.com

16 лютага, Позірк. У студзені рознічны тавараабарот склаў 6,2 млрд рублёў — на 9,9% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню першага месяца 2023-га, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Тавараабарот грамадскага харчавання за студзень склаў 430,9 млрд рублёў (+6,4%).

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва склаў 21,6 рубля (18,6 руб.; +16,1%).

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 94,7% усяго рознічнага тавараабароту, у студзені склаўся на ўзроўні 5,8 млрд рублёў, што на 10,8% вышэй за аналагічны леташні паказчык.

Аптовы тавараабарот склаў 13,1 млрд рублёў (+10,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня мінулага года).

Падзяліцца: