Алейнік сцвярджае, што беларускія ўлады ніколі не дзялілі людзей па моўным прынцыпе

16 лютага, Позірк. “Разнастайнасць моў увасабляе культурную разнастайнасць, заахвочвае абмен думкамі, стварае аснову для ўзаемапаважлівага дыялогу — асноўнага інструмента нашай дыпламатычнай працы, аснову для ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж краінамі і народамі”, — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 16 лютага на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.
Мерапрыемства прайшло ў Мінскай гарадской ратушы з удзелам замежных дыпламатаў, паведамілі дзяржСМІ.
Паводле слоў Алейніка, у Беларусі “ніколі не дзялілі сваіх людзей ні па моўным, ні па этнічным прынцыпе”.
Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што ў Беларусі цяпер дзве дзяржаўныя мовы, а калісьці было і чатыры (беларуская, ідыш, польская і руская ў 1920–1933 гадах. — “Позірк“.).
Пры гэтым, паводле сцвярджэння міністра, “асаблівае месца заўсёды займала і будзе займаць родная беларуская мова”, якая “дае нам сілу і стойкасць, у яе мілагучнасці нязломная воля беларусаў, самабытнасць і каларыт нашай найбагацейшай культуры”.
Развіццё беларускай мовы дзесяцігоддзямі было прэрагатывай грамадскіх ініцыятыў і арганізацый. Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі разгарнуў маштабныя рэпрэсіі, у выніку якіх было ліквідавана мноства арганізацый і ініцыятыў, якія развівалі беларускую культуру, у тым ліку Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, шэраг прыватных выдавецтваў, якія спецыялізаваліся на перакладах на беларускую мову і сучаснай беларускамоўнай літаратуры.
У краіне праводзіцца палітыка русіфікацыі. Паводле перапісу насельніцтва, колькасць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, знізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.
Намінальна 40% школ у краіне беларускамоўныя, але навучаецца ў іх усяго каля 10% вучняў (крыху больш за 100 тыс.).
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 12,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКрэдытаванне фізічных асоб у студзені — аб'ём выдадзеных сродкаў паменшыўся, даўгі па іх выраслі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,19 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



