Прэзідэнт Зімбабвэ назваў Лукашэнку братам і паабяцаў прыехаць у Беларусь
23 лютага, Позірк. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам 23 лютага ў Харарэ (Зімбабвэ), паведамляе прэс-служба МЗС.
Размова ішла аб узаемадзеянні ў эканамічнай сферы, уключаючы сельскую гаспадарку, прамысловую кааперацыю, вытворчасць прадуктаў харчавання, у ахове здароўя.
Адзначана “агульнае разуменне неабходнасці эфектыўна канвертаваць добрыя палітычныя адносіны паміж краінамі ў канкрэтныя выгадныя эканамічныя праекты”. Падкрэслена “падабенства падыходаў да асноўных праблем глабальнага і рэгіянальнага парадку дня”.
Прэзідэнт Зімбабвэ перадаў найлепшыя пажаданні свайму “сябру і брату” Аляксандру Лукашэнку і запэўніў, што “абавязкова прыедзе ў Беларусь” з візітам, “толькі не зімой, лепш летам”.
22 лютага ў Харарэ адбылося першае пасяджэнне сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве Беларусі і Зімбабвэ пад старшынствам Алейніка і міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыка Шавы.
Бакі вызначылі перспектыўныя напрамкі і кааперацыйныя праекты для рэалізацыі ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектывах для “ўмацавання эканамічнага і індустрыяльнага патэнцыялу краін, нарошчвання двухбаковага тавараабароту”. Пацверджаны намер прадоўжыць “трэцюю фазу комплекснага праекта механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ”, дасягнуты дамоўленасці па пастаўках пасажырскай і спецыяльнай тэхнікі.
Падкрэслена гатоўнасць садзейнічаць “распаўсюджванню беларуска-зімбабвійскага вопыту ўзаемадзеяння ў галіне забеспячэння харчовай бяспекі, індустрыялізацыі эканомікі, адукацыі і аховы здароўя на іншыя краіны Паўднёва-Афрыканскага рэгіёну”.
Алейнік адзначыў гатоўнасць беларускага боку садзейнічаць у пашырэнні сувязей Зімбабвэ “ў рамках перспектыўнага рынку ЕАЭС”.
Пагадненне аб стварэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве было падпісана 31 студзеня 2023 года ў Харарэ падчас візіту Лукашэнкі ў Зімбабвэ. Ён зацвердзіў гэты дакумент 2 траўня.
26 студзеня 2024 года стала вядома, што міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў падпісаў у Зімбабвэ мемарандум аб супрацоўніцтве паміж праваахоўнымі ведамствамі дзвюх краін. Па словах чыноўніка, Лукашэнка “даручыў аказаць усялякую падтрымку зімбабвійскім сябрам”.
31 студзеня гэтага года мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік і яго зімбабвійская калега Сітэмбіса Джайл Глэдзіс Ньёні ў Мінску.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных звестак па двухбаковым тавараабароце пакуль няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн долараў.
Экс-кіраўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Ігар Маршалаў прызначаны амбасадарам у Зімбабвэ летась у лістападзе.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаДзеці з вайскова-патрыятычных клубаў "у адказны момант" могуць дапамагчы сілавікам — ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц у Беларусі стала на 8,8 тыс. работнікаў больш, але іх колькасць не дасягнула ўзроўню жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСледчы камітэт: Складана пракантраляваць усёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка