Міністр фінансаў: Дэфіцыт бюджэту-2024 запланаваны на ўзроўні 1,9% ВУП — менш за 5 млрд рублёў
29 жніўня, Позірк. Паводле ацэнак урада, дэфіцыт бюджэту на 2024 год “плануецца каля 1,9% ВУП, гэта значыць менш за 5 млрд рублёў”, заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў 29 жніўня па выніках пасяджэння ўрада.
Даходы кансалідаванага бюджэту, паводле яго слоў, вырастуць прыкладна на 6% і складуць каля 67 млрд рублёў. Мясцовыя бюджэты фармуюцца з даходамі на ўзроўні 12%, рэспубліканскі — 6%.
“Фонд аплаты працы плануецца павялічыць на 12%. Мясцовыя бюджэты фармуюцца з вялікім ростам даходаў, таму што, як вядома, уся асноўная нагрузка па сацыяльнай сферы кладзецца менавіта на рэгіёны. У цэлым аб’ём фонду заработнай платы будзе прыкладна 26 мільярдаў рублёў”, — паведаміў кіраўнік Мінфіна (паводле відэафрагмента з тэлеграм-канала ўрада).
Селіверстаў заявіў, што “вялікае значэнне” надаецца рамонту дарог, таму “расходы дарожнага фонду складуць каля 1,9 мільярда рублёў”.
“Праблемных пытанняў, якія не дазволілі б вырашаць задачы, якія стаяць перад намі ў рамках эканамічнага развіцця, мы не бачым”, — сцвярджае чыноўнік.
Паводле яго слоў, бюджэт 2023 года будзе выкананы з прафіцытам: па рэспубліканскім даходы зараз апярэджваюць выдаткі прыкладна на 2 млрд рублёў, па рэгіянальных — на 1,5–1,6 млрд.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Хроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



