Абхазскі вытворца чакае “буйны кантракт” на пастаўку алкаголю ў Беларусь
1 лістапада, Позірк. Кіраўніцтва кампаніі “Віны і воды Абхазіі” спадзяецца на падпісанне “буйнога кантракту” з Беларуссю ў 2024 годзе, паведаміў радыё “Sputnik Абхазія” начальнік службы забеспячэння і збыту прадпрыемства Ібрагім Начкебія.
Паводле яго слоў, нядаўна ў Беларусь адпраўлена першая партыя (9,5 тыс. бутэлек) пеністага віна, для чаго былі вырабленыя “спецыяльныя этыкеткі”, на чарзе — пастаўка партый чырвоных вінаў (15,5 тыс.бутэлек) і каньяку.
Начкебія звярнуў увагу, што Беларусь стала другой (пасля Расіі) краінай, якая выдала адпаведны сертыфікат на прадукцыю завода, яе экспарт у іншыя краіны пакуль немагчымы.
Адзначыўшы, што ў Беларусі “ўжо цяпер адчуваецца зацікаўленасць у абхазскай прадукцыі”, прадстаўнік “Віны і воды Абхазіі” заявіў, што кампанія арыентуецца на пастаўкі ў краіну каля аднаго мільёна бутэлек у год. Пры гэтым Расія, паводле яго слоў, штогод набывае 22 мільёны бутэлек прадукцыі завода.
Абхазія — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі. Яе незалежнасць прызнаюць Расія, Нікарагуа, Венесуэла, Науру і Сірыя. Пасля ўзброенага канфлікту 2008 года, у якім Абхазію актыўна падтрымала Расія, Тбілісі дэ-факта страціў кантроль над гэтай тэрыторыяй.
Юрыдычна Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі.
28 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка пасля працяглага знаходжання ў Сочы і перамоваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным раптам наведаў Піцунду і сустрэўся з кіраўніком самаабвешчанага ўтварэння Асланам Бжаніяй. Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі і МЗС краіны асудзілі гэты крок.
21 лютага гэтага года Лукашэнка прыняў Бжанію ў Мінску. Кіраўнік грузінскай дзяржавы і знешнепалітычнае ведамства зноў раскрытыкавалі беларускія ўлады за падобныя кантакты ў абыход Тбілісі. Праз тыдзень пасля той сустрэчы стала вядома, што Абхазія плануе пастаўляць у Беларусь віны і іншыя тавары, а наўзамен хоча атрымліваць малочную прадукцыю.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я ў Беларусі зафіксаваны гістарычны максімум тэмпературыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБХК: Улады ўзмацняюць мілітарызацыю ў школахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку верасня краіны ЕС прадухілілі на 15% больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі, чым за жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+