У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 17 чалавек, сярод іх трое палітвязняў
23 верасня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 20 верасня дададзена яшчэ 17 чалавек. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.453 пазіцыі.
Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак толькі траіх з іх зараз праваабарончая супольнасць лічыць палітвязнямі. Гэта Ілля Гумбар (ч. 1 арт. 14 арт. 3612, ч. 1 і ч. 2 арт. 3612 КК), Вадзім Луцэвіч (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 130 КК) і Алеся Сяргеенка (ч. 1 і ч. 2 арт. 3614 КК). На якія тэрміны яны асуджаныя, невядома.
Астатнія асобы, унесеныя ў пералік:
- Яўген Антонаў — ч. 1 і ч. 2 арт. 3612;
- Аксана Антончанка — ч. 1 арт. 130;
- Юрый Бандарэнка (грамадзянін Украіны) — ч. 1 арт. 368;
- Кацярына Валенцюкевіч — ч. 1 арт. 342;
- Мікіта Геўрасеў — ч. 1 арт. 342;
- Арцём Генералаў — ч. 1 арт. 3614;
- Аляксандр Заяц — ч. 1 арт. 342;
- Аляксей Кабіценка — ч. 1 арт. 368, арт. 369;
- Сяргей Козікаў — ч. 2 арт. 367;
- Сяргей Кулік — арт. 369;
- Уладзімір Марынін — ч. 1 арт. 342;
- Аляксандр Праскурын — ч. 1 арт. 342 КК;
- Станіслаў Рагойша — ч. 1 арт. 342;
- Юлія Рагойша — ч. 1 арт. 342.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
- ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу дзяржулады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, здрады дзяржаве, здзяйснення акта тэрарызму ці дыверсіі, ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); заклікі да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі зрабіць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, здзейсненыя праз СМІ, інтэрнэт або службовай асобай;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 1 арт. 3612 — перадача або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, дзейнасці, скіраванай на рэабілітацыю нацызму;
- ч. 2 арт. 3612 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
- ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 2 арт. 3614 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна, або групай асоб на падставе папярэдняй змовы, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
- ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце, калі дзеянне здзейсненае асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, або спалучана з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
- ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ або інтэрнэце.
- Палітыка
BySol заяўляе пра ўзмацненне рэпрэсій і рост колькасці зваротаў па дапамогу
- ПалітыкаЭксперты СПЧ ААН заклікалі Мінск да супрацоўніцтва, яго прадстаўнік абвінаваціла Захад у падтрымцы экстрэмізму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
У "спіс экстрэмістаў" дададзена яшчэ 17 чалавек, сярод іх трое палітвязняў
- Грамадства
У сацсетках акцыяніста Кузьміча з'явілася паведамленне пра арышт і крымінальны пераслед у Францыі
- Палітыка
Ціханоўская заклікала ААН патрабаваць ад Мінска скасавання рэжыму інкамунікада для палітвязняў
- Грамадства, Палітыка
Крыху меней за 5 тыс. жыхароў Еўропы наведала Беларусь без віз за тыдзень — Дзяржпагранкамітэт
- Эканоміка
Долар і юань падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня
- Грамадства
У Магілёве мужчына параніў нажом супрацоўніка ГУБАЗіК, заяўляе МУС
- Палітыка
Камісар Савета Еўропы рэкамендаваў Польшчы выконваць правы чалавека на мяжы з Беларуссю
- ПалітыкаКамісар Савета Еўропы рэкамендаваў Польшчы выконваць правы чалавека на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Беларусі і РФ патрэбная прававая аснова для ўзаемнага медзабеспячэння грамадзян, лічыць кіраўнік "саюзнага парламента"
- Грамадства, Палітыка
КДБ дадаў у спіс "тэрарыстаў" яшчэ шэсць чалавек
- Палітыка
Ціханоўская пра візіт кіраўніка "днр": У Лукашэнкі не засталося саюзнікаў, акрамя тыранаў і ўзурпатараў
- Палітыка
У Віцебскай вобласці тэраабарона будзе вучыцца барацьбе з дыверсантамі, ахове аб'ектаў і падтрыманню парадку
- Грамадства
Беларусь і РФ падпісалі мемарандум аб супрацы ў галіне медыцыны катастроф
- Эканоміка
Рост эканомікі Беларусі запаволіўся праз зніжэнне тэмпаў вытворчасці ў сельскай гаспадарцы — ЕАБР
- Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка гатовы наведаць Саудаўскую Аравію для абмеркавання палітыкі і эканомікі
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку верасня суседнія краіны ЕС спынілі больш за 2,5 тыс. спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПушылін заявіў пра планаванае стварэнне ў "днр" беларускага "мультыбрэндавага цэнтру"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапланаваныя 11 млн тон збожжа і бабоў сёлета сабраць не атрымаецца — віцэ-прэм'ер ШулейкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Кіеў прыгразіў Лукашэнку "негатыўнымі наступствамі" з-за сустрэчы з кіраўніком "днр" Пушыліным
- Грамадства
У Мінскім раёне праз падзенне дрэва загінуў непаўнагадовы студэнт
- Грамадства, Палітыка
FIDE адмовілася здымаць санкцыі з беларускіх шахмат
- Грамадства, Палітыка
Заснавальніку медыяпраекта "Рагачоў Онлайн" Дашкевічу прапанавалі вярнуцца ў Беларусь праз камісію Шведа
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека абвешчаная ў Віцебскай вобласці і падоўжаная — у Гомельскай і Магілёўскай
- Палітыка
"ЦікТок" выдаліў акаўнт прапагандысцкага медыя "Sputnik Беларусь"
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — ліпені 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Алейнік і Хаменка адправіліся на саміт ААН у Нью-Ёрк, каб "данесці інфармацыю аб рэальным становішчы спраў у Беларусі"
- Грамадства
З пачатку года ў Беларусі адбылося 386 лясных пажараў
- Палітыка, Эканоміка
Крым пастаўляе ў Беларусь морапрадукты