Мінск 02:22

У Барысаве гарэла дрэваапрацоўчае прадпрыемства

Скрыншот: МНС

8 кастрычніка, Позірк. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) ліквідавалі ўзгаранне на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве, размешчаным на вуліцы Заводскай у Барысаве (Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба ведамства.

Паводле папярэдніх звестак, адбылося загаранне лініі па сартаванні лесу.

Адзначаецца, што пацярпелых няма, прычына інцыдэнту высвятляецца.

За мінулыя аператыўныя суткі (з 6:00 да 6:00) у Беларусі адбылося сем пажараў, у Мінску загінуў адзін чалавек. Пашкоджаныя тры будынкі.

З пачатку 2024 года на раніцу 8 кастрычніка ў Беларусі адбылося 4.784 пажары, гэта на 6,71% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года (4.483). Загінула 378 чалавек — +8,6% (348).

Падзяліцца: