МУС: Экс-супрацоўнікі АМАП, “Алмаза” і спецпадраздзяленняў УВ адпрацуюць спыненне масавых беспарадкаў

8 кастрычніка, Позірк. Комплексныя заняткі з ваеннаабавязанымі, якія раней служылі ў АМАП, спецыяльным падраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз”, спецпадраздзяленнях унутраных войскаў, прайшлі на палігоне навучальнага цэнтра спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Удзельнікі заняткаў прадэманстравалі “навыкі і ўменні” ў “агнявой, тактычнай, ваенна-інжынернай і медыцынскай падрыхтоўцы”, а таксама “майстэрства кіравання БЛА”.
Другі этап комплексных заняткаў прадугледжвае праверку “дакладнасці, зладжанасці і аператыўнасці дзеянняў пры спыненні масавых беспарадкаў, штурме будынка і транспарту”.
Мерапрыемства, адзначыла ведамства, праводзіцца “ў рамках рэалізацыі даручэння” Аляксандра Лукашэнкі “прывесці ў ідэальны стан войска і сілавы блок у цэлым”.
На першым этапе заняткаў узровень падрыхтоўкі сілавікоў ацэньвалі дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, кіраўнік МУС Іван Кубракоў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
У 2025 годзе ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Апошняя кампанія ў 2020 годзе суправаджалася рэкорднымі для Беларусі па масавасці акцыямі пратэстаў, на задушэнне якіх былі кінуты ўсе сілавыя ведамствы.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
