Мінск 01:48

Завочны суд над Краўцовым пачнецца 18 красавіка

Крыніца: "Еўрарадыё"

31 сакавіка, Позірк. Мінскі гарадскі суд 18 красавіка пачне разгляд справы палітыка Івана Краўцова, інфармацыя пра гэта апублікаваная на партале электроннага судаводства.

Спецвытворчасць у дачыненні да Краўцова, якія пражывае за мяжой, была пачатая 23 студзеня. Следчы камітэт паведаміў пра яго завяршэнне 20 лютага.

Краўцова абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры), 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).

“Следствам устаноўлена, што абвінавачаны на падставе аказання садзейнічання ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, шляхам падману і злоўжываннем даверу завалодаў грашовымі сродкамі ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод” на суму каля 100 тыс. рублёў, а таксама прыняў удзел у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання “Каардынацыйная рада” і здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”, — гаварылася ў паведамленні СК.

Іван Краўцоў — прадстаўнік каманды прыгаворанага да працяглага турэмнага тэрміну экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Раней ён працаваў у ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод”.

Падзяліцца: