Пасля сустрэчы Ціханоўскай з кіраўніком МЗС Арменіі Мінск перадаў Ерэвану ноту, яе змест не раскрываецца
21 чэрвеня, Позірк. “Адпаведная нота МЗС Беларусі” перададзена часоваму паверанаму ў справах Арменіі ў Беларусі Нараку Тыратурану начальнікам упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД Сяргеем Малуновым 21 чэрвеня.
Яе змест не раскрываецца.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, таксама “закранута гуманітарная тэматыка, падкрэслены даўнія сяброўскія сувязі двух народаў”.
Бакі абмеркавалі “шэраг актуальных пытанняў двухбаковых адносін, перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў сумесных інтэграцыйных структурах”.
Як паведамлялася, 20 чэрвеня ў Вільнюсе дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская абмеркавала палітычную сітуацыю ў Беларусі з міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам.
Гэта другая сустрэча палітыкаў. 5 кастрычніка 2023 года на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў іспанскай Гранадзе дэмлідэр перадала словы падтрымкі армянскаму народу ў сувязі з тагачаснай сітуацыяй у Нагорным Карабаху падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нікалам Пашынянам і Мірзаянам.
2 чэрвеня, выступаючы перад парламентам, прэм’ер-міністр Нікол Пашынян заявіў аб магчымым выхадзе Арменіі з АДКБ.
Арменіі не будзе на пасяджэнні Саўміна замежных спраў АДКБ
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБХК: Улады ўзмацняюць мілітарызацыю ў школахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку верасня краіны ЕС прадухілілі на 15% больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі, чым за жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДзяржава "пераварвае" легалізацыю рэпрэсій — эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка