Маецца распаўсюджанае меркаванне, што польскую мову можна не вучыць. Ці вучыць, але не адразу пасля пераезду. Шмат каму з беларусаў падабенства моў здаецца вялікай палёгкай, кшталту бонусу ў гэтай сітуацыі. Сапраўды, падабенства маецца, як і ва ўсіх славянскіх мовах. Але ці ўсё так проста?
Спецыялісты моўнай школы Polish for Belarus, дзе вы можаце вывучыць польскую літаральна з нуля да ўзроўню С1 (прафесійнае валоданне, прасунуты акадэмічны ўзровень), ведаюць шмат падводных камянёў, так званых “памылковых сяброў перакладчыка”. Пра некаторыя з іх чулі многія, нават калі наўпрост не сутыкаліся з мовай суседзяў. Тры шырока вядомыя “камяні” мы вынеслі ў загаловак і менавіта з іх прапануем паспрабаваць прайсці тэст, складзены разам з выкладчыкамі школы, каб ацаніць свой узровень ведання польскай.
Калі падчас або пасля праходжання тэсту ў вас ўзнікне жаданне вывучыць мову ці падцягнуць наяўныя веды, вы проста тут, без залішніх клікаў, знойдзеце ўсю патрэбную інфармацыю і прыемныя бонусы (а хіба бываюць непрыемныя?) ў выглядзе промакоду і магчымасці запісацца ў зімовы моўны лагер. Бо веды, натуральна, таксама маюць вартасць.
За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал. Пачынаем?
Увага! Калі вы не бачыце тэст, калі ласка, абнавіце старонку.
Пераходзьце на сайт моўнай школы Polish for Belarus з промакодам “Позірк”, які да 17 снежня дае зніжку 5%. А вось тут падрабязнасці пра зімовы моўны кэмп, які дазволіць за чатыры дні атрымаць столькі ж ведаў, колькі за два месяцы пры звычайным навучанні.