Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі
14 жніўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала былымі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі.
Згодна з сумеснай заявай, адпаведным статусам надзеленыя Павел Башынскі, Сяргей Мельянец, Вячаслаў Янушкевіч, Андрэй Багадзяж, Кірыл Канюк, Алег Кіраў, Дзмітрый Кубракоў, Віктар Крываносаў, Аляксандр Шутко, Аляксандр Говін, Дзмітрый Сачыўка, Максім Бубовіч, Крысціна Сталярова, Захар Костка, Дзмітрый Маголін, Максім Крыварот, Вольга Куранчык, Сяргей Лабанок, Андрэй Жалкоўскі, Людміла Ганчарэнка, Дзмітрый Макееў, Якаў Раманенка.
Улады, на думку праваабаронцаў, пераследавалі іх паводле палітычных матываў — “у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды сходаў і свабоды выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых грамадска значных падзей, супрацьпраўных і амаральных дзеянняў службовых асоб і суддзяў”.
Аўтары дакумента патрабуюць перагледзець крымінальныя справы ў дачыненні да згаданых грамадзян і адмяніць вынесеныя прысуды, цалкам рэабілітаваць былых палітвязняў, кампенсаваўшы ім усю шкоду, прычыненую адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна” і “Прававая ініцыятыва”.
Праваабарончая супольнасць пачала прысвойваць статус былых палітвязняў людзям, якія яго не мелі падчас знаходжання ў няволі, восенню 2023 года. 18 верасня такімі прызналі 150 чалавек, 25 кастрычніка — 39, 17 студзеня 2024 года — 14, 24 студзеня — 9, 28 лютага — 22, 22 сакавіка — 20, 28 сакавіка — 46, 3 траўня — 26, 3 чэрвеня — 29, 24 чэрвеня — 22. Такім чынам, іх агульная колькасць дасягнула 399.
На 13 жніўня ў Беларусі 1.384 чалавекі, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія падвергліся рэпрэсіям у той ці іншай форме, значна большая.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка