Сельгасвытворчасць вырасла на 18% у параўнанні з мінулым годам — Белстат
15 жніўня, Позірк. Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — ліпені 2024 года ў бягучых цэнах склала 16,4 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 18,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У студзені быў зафіксаваны рост на 4,3%, студзені — лютым — на 6,9%, студзені — сакавіку — на 6,8%, студзені — красавіку — на 6,9%, студзені — траўні — на 8,1%, студзені — чэрвені — на 10,2%.
У гаспадарках усіх катэгорый за гэты перыяд выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1.075,6 тыс. т (+4,1%), малака — 5.170,1 тыс. т (+6,2%), яек — 2.179,3 млн шт. (+14,2%).
Паводле даных Еўразійскай эканамічнай камісіі, за шэсць месяцаў у цэлым па ЕАЭС павелічэнне сельгасвытворчасці склала 2%: у Беларусі — 10,2%, Арменіі — 4,3%, Казахстане — 3,4%, Кыргызстане — 3,3%, Расіі — 0,2%.
Пазыковая нагрузка арганізацый сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак на 1 ліпеня 2024 года склала 3 млрд 965,5 млн (+19,6% у гадавым вымярэнні; +8,9% з пачатку гэтага года), пратэрмінаваная — 38,6 млн (рост у 2,9 разы; у 4,1).
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў галіны ў траўні склала 1.816 рубля — на 20% менш, чым сярэдняя па краіне (2.270).
У 2023 годзе, паводле даных Белстата, сельгасвытворчасць у бягучых цэнах склала 33,1 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 1,1% больш, чым за 2022-ы.
Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займалі Мінская (26,6%) і Брэсцкая (22,5%) вобласці, далей ідуць Гродзенская (17,3%), Гомельская (12,2%), Віцебская (10,8%) і Магілёўская (10,5%).
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка