Дзяржкамваенпрам заявіў аб заключэнні на форуме “Армія-2024” кантрактаў на 100 млн долараў
14 жніўня, Позірк. Сума кантрактаў, заключаных Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам (ДКВП) Беларусі на форуме-выставе “Армія-2024” у падмаскоўным горадзе Кубінка, склала больш за 100 млн долараў, паведаміла прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што мерапрыемства стала “грандыёзнай выставай дасягненняў у галіне стварэння ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі”.
“Мінулы форум для беларускай абаронкі стаў прадуктыўнай і эфектыўнай пляцоўкай дзелавых зносін — кіраўнікамі прадпрыемстваў зброевай галіны праведзена больш за 200 перамоў, кіраўніком беларускай дэлегацыі, старшынёй Дзяржкамваенпрама Дзмітрыем Пантусам — звыш 20”, — даў справаздачу ДКВП.
На думку камітэта, форум, які адбыўся, “і для Беларусі, і для Расіі, і для Саюзнай дзяржавы” — “значны крок да здабыцця тэхналагічнага суверэнітэту”.
12 жніўня на форуме прайшла сустрэча міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з расійскім калегам Андрэем Белавусавым, на якой абмяркоўвалася “бягучая вайскова-палітычная абстаноўка”. Падрабязнасці не паведамляліся.
Перамовы адбыліся на фоне наступальнай аперацыі ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці РФ і зробленых 10 жніўня Аляксандрам Лукашэнкам заяў, у якіх ён абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі.
Лукашэнка загадаў вярнуць да паўднёвай мяжы адведзеныя ў ліпені войскі.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што Лукашэнка чарговы раз прадэманстраваў свой “статус марыянеткі” прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, спрабуючы адцягнуць украінскія сілы перамяшчэннямі войскаў і “фэйкавымі гісторыямі аб беспілотніках”.
Форум “Армія” праходзіць з 2015 года, сёлета — менш масава, адмененыя мерапрыемствы ў ваенных акругах, на аэрадроме і палігоне ў Кубінцы, скасаваныя культурна-мастацкія і забаўляльныя мерапрыемствы.
Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, сёлета нацыянальныя экспазіцыі на форуме сфармавалі Беларусь, Іран, Індыя, Кітай. У працы форуму бралі ўдзел больш за 120 замежных кампаній, былі запрошаны вайсковыя дэлегацыі 110 дзяржаў.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка