“БТА Банк”, які змяніў уладальніка, будзе называцца “Неа Банк Азія”

19 жніўня, Позірк. Закрытае акцыянернае таварыства “БТА Банк” змяніла назву на “Неа Банк Азія”, паведаміў 19 жніўня Нацыянальны банк Беларусі.
Інфармацыя аб перайменаванні ўстановы з’явілася 16 жніўня на сайце Асацыяцыі беларускіх банкаў і была пацверджана Нацбанкам, у адпаведнасці з пастановай праўлення якой ад 15 жніўня № 249 “была ажыццёўлена дзяржаўная рэгістрацыя змен”.
У чэрвені ЗАТ “БТА Банк” (Беларусь) паведаміла аб закрыцці здзелкі па набыцці 99,93% акцый банка кампаніяй ТАА SNRG Capital Eurasia (Казахстан). Раней гэты пакет належаў АТ “БТА Банк” (Казахстан).
Тады ж была анансаваная змена назвы банка.
ТАА SNRG Capital Eurasia належыць казахстанскаму бізнесмену Султану Марэнаву і ўваходзіць у групу яго кампаній SNRG Capital Pte Ltd (Сінгапур), якая кіруе партфелем прамых інвестыцый і працуе ў галіне лічбавага банкінгу, фінансавых і інфармацыйных тэхналогій, бізнес-кансалтынгу і кіравання праектамі.
Група кампаній, якую ўзначальвае Марэнаў, сёння працуе на рынках Паўднёва-Усходняй Азіі, уключаючы Сінгапур, Інданезію, М’янму, В’етнам, Філіпіны, а таксама ў іншых краінах еўразійскага рэгіёну.
Марэнаў, як сцвярджаецца, “добра знаёмы з беларускім рынкам”, паколькі з 2005 па 2015 гады займаў пасаду старшыні праўлення ЗАТ “БТА Банк”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,75 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка