У АПК абмеркавалі рызыку ўступлення беларускага войска ў вайну супраць Украіны
20 жніўня, Позірк. “Значнае ўзрастанне рызыкі ўключэння вайскоўцаў Беларусі ў непасрэдныя баявыя дзеянні на баку Расіі” абмеркавалі на пасяджэнні 20 жніўня члены Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Тэма была паднятая ў кантэксце сітуацыі ў Курскай вобласці РФ, дзе з 6 жніўня вядуць наступ Узброеныя сілы Украіны.
Як паведамляе прэс-служба АПК, “вялікая ўвага” таксама была нададзеная пытанню вызвалення палітвязняў.
Заяўляецца, што кабінет “працягне працу ў гэтым кірунку (уключаючы санкцыйны ціск) датуль, пакуль не будуць вызваленыя і рэабілітаваныя тысячы зняволеных, асуджаных у Беларусі паводле палітычных матываў”.
На пасяджэнні абмяркоўвалася “распрацоўка стратэгіі дэмакратычных сіл адносна так званай кампаніі [прэзідэнцкіх выбараў] 2025 года”.
Удзельнікі пасяджэння адзначылі дзве асноўныя мэты стратэгіі: “даць беларусам магчымасць прадэманстраваць, што большасць унутры краіны і за мяжой працягвае імкнуцца да дэмакратычных перамен” і “дамагчыся непрызнання вынікаў так званых “выбараў”, якія фактычна праходзяць ва ўмовах беспрэцэдэнтна маштабных палітычных рэпрэсій і прававога дэфолту ў Беларусі”.
АПК звярнуў увагу “на важнасць кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сіл для барацьбы з дыктатарскім рэжымам, які ўзурпаваў уладу і пазбавіў беларусаў практычна ўсіх асноўных дэмакратычных і чалавечых правоў і свабод”. Дэбаты аб стратэгіях барацьбы з рэжымам пры гэтым “павінны заставацца дэмакратычнымі, аргументаванымі і адказнымі”, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кабінета.
Падкрэсліваецца, што “найважнейшая роля ў рэалізацыі дэмакратычных памкненняў беларусаў адведзеная нацыянальнаму лідару, прэзідэнту-элект Святлане Ціханоўскай, якой народ Беларусі выказаў свой давер непасрэдна падчас выбараў 2020 года”.
“Большасць дэлегатаў Каардынацыйнай рады, абранай грамадзянамі Беларусі, заявілі аб сваёй падтрымцы Святланы Ціханоўскай. Для эфектыўнай рэалізацыі гэтай ролі працуе і Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі”, — заяўлена па выніках пасяджэння.
На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні далейшага кадравага ўмацавання кабінета. Паведамляецца, што вядзецца праца па прызначэнні прадстаўнікоў па аднаўленні законнасці і правапарадку, эканоміцы і фінансах, легалізацыі і мабільнасці беларусаў.
Пасяджэнні АПК плануецца праводзіць штотыдзень.
8 жніўня прадстаўнікі фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (раней “Блок Пракоп’ева — Ягорава”) Вадзім Пракоп’еў, Аляксандр Кныровіч, а таксама сам Ягораў заявілі, што палажэнне аб бестэрміновым падаўжэнні мандата Ціханоўскай “недапушчальнае і падрывае давер да ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі агулам”. Мандат, лічаць аўтары заявы, з 9 жніўня 2025 года “будзе несапраўдным да праходжання новай працэдуры пацверджання”.
Найбуйнейшая ў КР фракцыя “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” назвала заяву “Беларусаў” правакацыяй.
У заяве фракцыі Каардынацыйнай рады “Еўрапейскі выбар”, распаўсюджанай 20 жніўня, гаварылася, што “крытыка легітымнасці Святланы Ціханоўскай, асабліва ва ўмовах палітычнага крызісу, падрывае давер да дэмакратычных сіл і барацьбы беларускага народа”.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка