За апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў

Ілюстрацыя: "Позірк"
14 сакавіка, Позірк. Пяты дзень запар у Беларусі абнаўляюцца тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.
13 сакавіка перапісаны 21 лакальны максімум, з якіх 16 пратрымаліся ўсяго год.
У Брэсце паветра прагрэлася да 18,1 градуса. Ранейшы экстрэмум дня быў зарэгістраваны чвэрць стагоддзя таму — 13 сакавіка 2001 года (+15,6).
У Гродне тэмпература дасягнула 18 градусаў (14 у 2007 годзе).
Найцяплей было ў Кобрыне — 18,7 градуса. Абсалютны рэкорд дня выстаяў (19,9 у 2002 годзе ў Брагіне).
З 9 па 13 сакавіка зафіксаваны 71 лакальны і адзін абсалютны рэкорд (12 сакавіка ў Кобрыне — 18,8 градуса супраць 17,8 у 2002 годзе ў Лельчыцах).
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



