Мінск 23:44

Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 21 жніўня

Крыніца: unsplash.com

22 жніўня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 жніўня.

Курс долара вырас да 3,1881 рубля (+0,0054, +0,17%), еўра — да 3,5508 (+0,0208, +0,59%), юаня — да 4,499 за 10 (+0,037, +0,83%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,5095 за 100 (-0,0078, -0,22%).

На мінулым працоўным тыдні (12–16 жніўня) курс долара павысіўся на 0,86% (з 3,1247 да 3,1516), еўра — на 1,78% (з 3,4092 да 3,47), юаня — на 1,56% (з 4,3544 да 4,4224 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,96% (з 3,5807 да 3,5465 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3, 2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае). У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: