Украінец трапіў пад крымінальны пераслед у Беларусі, паспрабаваўшы ўпотай вывезці ў Польшчу буйную суму валюты

6 сакавіка, Позірк. Брэсцкая мытня затрымала грамадзяніна Украіны — пасажыра рэйсавага аўтобуса, што накіроўваўся ў Польшчу, паведаміла 6 сакавіка прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, у пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) 62-гадовы мужчына заявіў мытнікам, што не мае тавараў і наяўных грошай, якія трэба дэклараваць, таму для перасячэння мяжы абраў “зялёны калідор”.
Аднак у наплечнай сумцы пасажыра супрацоўнікі мытні знайшлі больш за 37 тыс. долараў ЗША.
У дачыненні да мужчыны ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства), ч. 2 арт. 228 (кантрабанда) Крымінальнага кодэкса, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Грошы вынятыя да рашэння суда.
“Беларуская мытня неаднаразова папярэджвала пра неабходнасць абавязковага дэкларавання сум, якія перавышаюць у эквіваленце 10 тыс. долараў ЗША. Незаконнае перамяшчэнне звыш 30 тыс. долараў ЗША — ужо крымінальная адказнасць”, — папярэдзіла ведамства.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



