Яшчэ 11 чалавек прызнаныя палітвязнямі
23 чэрвеня, Позірк. Аб прызнанні палітычнымі зняволенымі 11 чалавек паведаміў 23 чэрвеня праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэта Павел Станіслаўчык і Аляксандр Карнацкі (кожны асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), Вадзім Далгучыц, Марат Бушэнка (2,5 гады, ПУАТ), Дзмітрый Левы (тры, ПУАТ), Дар’я Калінава (тры, аналагічна), Радзівон Курцэраў, Павел Чарняк (чатыры, аналагічна), Аляксандр Ванчанка, Аляксандр Каваленка, Аляксандр Катлянік (пазбаўленне волі на невядомы тэрмін).
Станіслаўчык быў дададзены ў “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, у снежні 2025 года, Чарняк, Калінава і Карнацкі ў красавіку 2026-га, Бушэнка і Левы — у траўні.
Усе адбываюць пакаранне па арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Аляксандра Катляніка 1953 года нараджэння КДБ дадаў 22 чэрвеня ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, указаўшы, што ён асуджаны па арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Паводле звестак “Вясны“, ён таксама асуджаны па т. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Дзесяццю днямі раней унесены ў спіс “экстрэмістаў”.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Lawtrend і Беларускі Хельсінкскі камітэт.
Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 852.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2,8 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі выпушчана амаль 20,9 млн банкаўскіх картакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 7,2 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



