Мінск 14:32

На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

23 лістапада, Позірк. Амаль 260 замежнікаў, сярод якіх беларусы, выехала з Польшчы на патрабаванне ўладаў з 16 да 22 лістапада, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны.

Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (Украіны — 79 добраахвотна і 37 прымусова; Малдовы — 22 добраахвотна; Грузіі і Узбекістана — 6 і 4 прымусова).

Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошнія 47 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчу пакінула 9,23 тыс. чалавек, з якіх прынамсі 977 грамадзян Беларусі (добраахвотна — не менш за 906, прымусова — мінімум 71).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: