17-гадовы матацыкліст шпіталізаваны пасля ДТЗ у Лунінцы

22 лістапада, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам непаўналетняга матацыкліста ў Лунінцы паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
22 лістапада каля 14:00 гадзін 17-гадовы мясцовы жыхар кіраваў матацыклам “Мінск”, гаворыцца ў паведамленні, ён рухаўся па завулку Бальнічным у напрамку ад вул. Каліноўскага да вул. Гомельскай.
Паводле папярэдняй інфармацыі, паблізу дома №4 пры выбары хуткасці руху на закругленні дарогі направа кіроўца “не ўлічыў асаблівасці і стан транспартнага сродку, не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго здзейсніў наезд на бардзюрны камень злева па ходзе руху і дапусціў падзенне матацыкла”.
Матацыкліст шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню за восем месяцаў два дні запар не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



