Мінск 12:03

Жыхар Камянецкага раёна затрыманы за вырошчванне марыхуаны “ў прамысловых маштабах” — МУС

Відэа: МУС / стоп-кадр: "Позірк"

22 лістапада, Позірк. Пра затрыманне жыхара Камянецкага раёна (Брэсцкая вобласць), які “вырабляў дурман у прамысловых маштабах”, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

41-гадовы мужчына пражывае ў адной з вёсак раёна, ён, як адзначаецца, “вырошчваў канабіс у полі недалёка ад свайго ўчастка”.

“Па месцы яго жыхарства аператыўнікі выявілі і канфіскавалі больш за 24 кг небяспечнага наркатычнага сродку марыхуана”, — гаворыцца ў паведамленні.

Затрыманы прызнаўся, што “спачатку прарасціў каноплі з насення дома, а затым перасадзіў за межы сваіх уладанняў”, паведамляе ведамства. Паводле слоў мужчыны, наркотык “прызначаўся для асабістага ўжывання”.

Распачатая крымінальная справа за незаконны наркаабарот.

Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту” (ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту” (ч. 2–5 арт. 328 КК).

У Бярозаўцы ў п'янага мужчыны, што спаў у пад'ездзе, міліцыя знайшла бляшчанку з марыхуанай

16 лістапада, Позірк. У Бярозаўцы (Лідскі раён) у нецвярозага мужчыны была знойдзеная марыхуана, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага ўпраўлення ўнутраных спраў, гэта здарылася 12 лістапада. У міліцыю паступіла паведамленне пра двух п'яных мужчын, што спалі ў пад'ездзе шматкватэрнага …

Падзяліцца: