Знойдзены загінулым зніклы ў РФ жыхар Гомеля, якога ў Беларусі шукалі больш за год — ён быў на вайне супраць Украіны

21 лістапада, Позірк. Малады жыхар Гомеля Віталь Алегавіч Драбышэўскі, які знік улетку 2025 года ў Расіі, знойдзены загінулым, паведаміў 18 лістапада 2026-га пошукава-выратавальны атрад “Сімуран”.
Прычына гібелі і абставіны таго, як яго знайшлі, не прыводзяцца.

Абвестку пра тое, што Чыгуначны РАУС Гомеля шукае Драбышэўскага, “Сімуран” апублікаваў 13 жніўня 2025 года. Тады паведамлялася, што 25-гадовы мужчына “з 25 ліпеня 2025 года, знаходзячыся ў Расіі, перастаў выходзіць на сувязь, з тае пары яго месцазнаходжанне невядомае”.
Праз няпоўныя чатыры месяцы пасля гэтага, 2 снежня, у акаўнце ekaterina888508 (“Екатерина Удовиченко”) у “Інстаграме” з’явіўся зварот да “ўсіх неабыякавых” з просьбай дапамагчы знайсці грамадзяніна Беларусі Драбышэўскага Віталя Алегавіча, які нарадзіўся 8 лютага 2000 года. Сцвярджалася, што ён знік без вестак на “СВА” (“спецыяльнай ваеннай аперацыяй” у Расіі называюць развязаную ёю поўнамаштабную вайну супраць Украіны).
З паведамлення вынікае, што Драбышэўскі з пазыўным “Дэкан” служыў у 7-й роце 242-га мотастралковага палка 20-й мотастралковай дывізіі 8-й агульнавайсковай арміі УС РФ (вайсковая часць № 46317). Таксама сцвярджалася, што ён не выходзіў на сувязь з 1 верасня 2025 года, а яго апошняе вядомае месцазнаходжанне — “Русін Яр — сяло ў Канстанцінаўскім раёне Данецкай Народнай Рэспублікі”.
Паведамленне суправаджаецца фотаздымкамі маладога чалавека ў расійскай вайсковай форме.

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) на пачатку верасня 2025 года паведамляў, што падраздзяленні 3-га батальёна расійскага 242-га мотастралковага палка, “згодна з наяўнымі паведамленнямі, дзейнічаюць у раёне Русіна Яра”. Таксама сцвярджалася, што “расійскія войскі праводзілі наступальныя аперацыі на поўдзень ад Дружкаўкі, у раёне Русіна Яра і Палтаўкі, 3 і 4 верасня”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДругі раз з пачатку лістапада суседнія краіны ЕС не зафіксавалі актыўнасці мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



