Мінск 18:26

У Шчучынскім раёне перакуліўся аўтамабіль — кіроўца загінуў

Фота: УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

21 лістапада, Позірк. Смяротная аварыя здарылася 21 лістапада каля 15:40 у Шчучынскім раёне, паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага ўпраўлення ўнутраных спраў, 64-гадовы кіроўца за стырном легкавога аўтамабіля “Фольксваген” ехаў у бок аграгарадка Орля па дарозе, якая вядзе з Жалудка ў Малькавічы.

“У нейкі момант [мужчына] не даў рады кіраванню, [аўтамабіль] з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся, — гаворыцца ў паведамленні. — У выніку здарэння кіроўца загінуў на месцы. Прычынай аварыі, згодна з папярэднімі данымі, стаўся благі стан мужчыны”.

На фоне гэтай трагедыі ДАІ нагадала кіроўцам, што “рух у стомленым і хваравітым стане забаронены”. “Калі вы кепска пачуваецеся, то зрабіце прыпынак. Памятайце, што вы не адныя на дарозе і вашы дзеянні могуць паўплываць на жыццё іншых удзельнікаў дарожнага руху”, — адзначыла інспекцыя.

У рамках узмоцненага кантролю ДАІ выявіла неадзінкавыя факты парушэння перавозчыкамі рэжыму працы і адпачынку

21 лістапада, Позірк. Пра працу ва ўмовах узмоцненых мер бяспекі дарожнага руху і прадухіленія траўматызму на дарозе 21 лістапада адсправаздачыўся начальнік спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Бандарэнка. "На асаблівым кантролі — выяўленне і своечасовае адхіленне ад кіравання …
Падзяліцца: