У Шальчынінкайскім раёне Літвы затрыманы мясцовы жыхар з партыяй беларускіх цыгарэт, ля самай мяжы з Беларуссю знойдзеная яго схованка з кантрабандай

21 лістапада, Позірк. Мясцовага жыхара з партыяй беларускіх цыгарэт затрымалі памежнікі Літвы на выездзе з Дзевянішкскай пятлі — часткі Шальчынінкайскага раёна, амаль цалкам акружанай тэрыторыяй Беларусі, вынікае з паведамлення літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ).
Паводле інфармацыі ведамства, ранкам 19 лістапада памежнікі спынілі для праверкі аўтамабіль “Вольва XC70” з літоўскімі нумарамі, якім кіраваў 34-гадовы жыхар згаданага раёна.
Праз узніклыя падазрэнні ў перавозцы нелегальнага грузу аўтамабіль быў дастаўлены для паглыбленага дагляду на памежны кантрольны пункт Шальчынінкайскай заставы.
“Пры праверцы аўтамабіля з дапамогай мабільнай рэнтгенаўскай дагляднай устаноўкі памежнікі выявілі ў задніх дзвярах 500 пачакаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі, — гаворыцца ў паведамленні. — Падчас далейшага расследавання абставін здарэння ў акружанай лясамі вёсцы Пятрошкас, размешчанай усяго за некалькі соцень метраў ад мяжы з Беларуссю, было выяўлена яшчэ 380 пачкаў цыгарэт той жа маркі, сем партатыўных радыёстанцый, чатыры зарадныя прылады да іх і ўзмацняльнік мабільнай сувязі Erksa. Кіроўца “Вольва” прызнаўся, што менавіта ён схаваў цыгарэты і астатнія прадметы”.
Адзначаецца, што агульны кошт 880 пачкаў цыгарэт з улікам абавязковых да выплаты ў Літве падаткаў перавышае 4,8 тыс. еўра.
На падставе факта “парушэння парадку набыцця і перавозкі падакцызных тавараў” распачатая адміністрацыйная вытворчасць. Пасля апытання мужчыну адпусцілі, папярэдне ўручыўшы паведамленне, згодна з якім ён павінен праз тыдзень прыбыць на разгляд адміністрацыйнай справы на заставе Гінтараса Жагуніса.
Аўтамабіль, кантрабандныя цыгарэты ды іншыя забраныя ў яго прадметы часова захоўваюцца ў адным з падраздзяленняў Варэнскага памежнага атрада САДМ.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДругі раз з пачатку лістапада суседнія краіны ЕС не зафіксавалі актыўнасці мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за дзесяць месяцаў выраслі ў гадавым вымярэнні на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



