Мінск 20:11

Другі раз з пачатку лістапада суседнія краіны ЕС не зафіксавалі актыўнасці мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

20 лістапада, Позірк. Мінулым днём, 19 лістапада, суседнія краіны Еўрасаюза другі раз з пачатку месяца не зафіксавалі актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.

Папярэдні раз спакойна ўздоўж усёй мяжы ЕС і Беларусі было 1 лістапада. Да гэтага спробы незаконнага пранікнення адзначаліся штодня з 16 сакавіка, пры гэтым на беларуска-латвійскай мяжы — штодня з 25 сакавіка.

За мінулы перыяд лістапада суседнія краіны ЕС зарэгістравалі 522 спробы нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю — на 66 (11,2%) менш, чым за 19 дзён кастрычніка.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта “паклікалі“, а сам ЕС “душыць“ Мінск санкцыямі.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: