Двое беларусаў аштрафаваныя ў Літве на 50 тыс. еўра кожны за кантрабанду цыгарэт

20 лістапада, Позірк. Вільнюскі акруговы суд аштрафаваў дваіх грамадзян Беларусі на 50 тыс. еўра кожнага за кантрабанду цыгарэт, паведаміла Генеральная пракуратура Літвы.
Паводле звестак ведамства, у ноч на 27 траўня 2026 года кантрабандысты пераправілі з Беларусі ў Літву з дапамогай дронаў 36 каробак з цыгарэтамі. Груз скінулі ў Свянцянскім раёне. У скрынках знаходзілася 35 тыс. пачкаў NZ Gold і 500 пачкаў Minsk Capital QS з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт партыі склаў 194.580 еўра.
Паведамляецца, што беларусы, якія працавалі ў польскай кампаніі, атрымалі каардынаты месца скіду і на аўтамабілі Volkswagen Passat за некалькі рэйсаў адвезлі скрынкі на склад. Там цыгарэты перагрузілі ў мікрааўтобус, які літоўскія памежнікі спынілі на дарозе Вільнюс — Утэна. Абодвух мужчын затрымалі і ўзялі пад варту. Расследаванне ў дачыненні да іншых удзельнікаў групы выдзелена ў асобную вытворчасць.
Абодва абвінавачаныя прызналі віну і падрабязна распавялі пра абставіны злачынства.
19 лістапада “Позірк” паведамляў, што за кантрабанду цыгарэт з Беларусі на паветраных шарах суд аштрафаваў траіх жыхароў Літвы агулам на 28,9 тыс. еўра. У верасні 2025 года двое з іх па ўказанні арганізатара забралі каля Вільнюскага аэрапорта 1,5 тыс. пачкаў цыгарэт.
17 лістапада стала вядома, што Апеляцыйны суд Літвы пакінуў у сіле прысуд пецярым удзельнікам групы, якая ў 2022 годзе перапраўляла цыгарэты з Беларусі. У іх ліку — літоўскі памежнік, аштрафаваны на 13,4 тыс. еўра з забаронай займаць пасады на дзяржслужбе на працягу трох гадоў.
9 лістапада Каўнаскі акруговы суд аштрафаваў шасцярых чалавек за кантрабанду 33 тыс. пачкаў цыгарэт, дастаўленых з Беларусі беспілотнікамі ў кастрычніку 2024 года. Двум памежнікам прызначылі штрафы ў 21,9 тыс. і 22,2 тыс. еўра, астатнім — ад 17,2 тыс. да 24,9 тыс. еўра.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за дзесяць месяцаў выраслі ў гадавым вымярэнні на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДля барацьбы з інвазіўнымі відамі раслін распрацоўваецца рабатызаваных комплекс з ШІ — прадстаўнік НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


