Новыя пажары на аб’ектах АПК — гарэлі зернесушыльныя комплексы, склад, сцірта саломы
20 лістапада, Позірк. Аб новых пажарах на аб’ектах аграпрамысловага комплексу гаворыцца ў сённяшняй сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Ноччу 20 лістапада здарыўся пажар у зернесушыльным комплексе ў пасёлку Данілавічы Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць). Аб характары пашкоджанняў не паведамляецца.
Аналагічнае здарэнне адбылося ноччу 16 лістапада ў аграгарадку Эйгерды Іўеўскага раёна (Гродзенская вобласць). Як адзначалася, быў пашкоджаны бункер.
Акрамя таго, позна ўвечары 19 лістапада здарылася ўзгаранне ў аднапавярховым блокавым будынку склада на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі ў вёсцы Пладавая Мастоўскага раёна (Гродзенская вобласць).
14 лістапада ў полі каля вёскі прыдаткі Баранавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) гарэла сцірта саломы. У выніку пажару знішчана 10 тон і пашкоджана 10 тон саломы ў рулонах.
Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных МНС, з пачатку года з-за пажараў пацярпела або было знішчана па меншай меры 37 адзінак сельгастэхнікі.
Папярэдні выпадак быў зафіксаваны днём 9 лістапада — падчас сельскагаспадарчых работ у полі каля вёскі Нянькава Навагрудскага раёна (Гродзенская вобласць) загарэўся буракаўборачны камбайн. Агнём былі знішчаныя абсталяванне маторнага адсека, заднія колы; пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё сельгасмашыны.
У 2025 годзе пацярпела або было знішчана не менш за 53 адзінак. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73).
20 ліпеня намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі паведаміў, што найбольш распаўсюджаным недахопам пры забеспячэнні пажарнай бяспекі падчас сельгасработ з’яўляецца негатоўнасць першасных сродкаў супрацьпажарнай абароны, “у бягучым годзе зафіксавана ўжо 228 такіх фактаў”.
Акрамя таго, выяўленыя 63 факты “незабяспечвання суправаджэння збожжаўборачнай тэхнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай, альбо іншай прыстасаванай для тушэння пажараў тэхнікай”.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за дзесяць месяцаў выраслі ў гадавым вымярэнні на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДля барацьбы з інвазіўнымі відамі раслін распрацоўваецца рабатызаваных комплекс з ШІ — прадстаўнік НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка


