Мінск 08:43

У Латвіі пасля паведамлення аб беспілотніку знайшлі 340 тыс. цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі

20 лістапада, Позірк. Аб канфіскацыі ў Краслаўскім краі 340 тыс. цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.

Напярэдадні памежнікі правяралі інфармацыю ваенна-паветраных сіл аб беспілотніку на тэрыторыі краіны. У лесе яны знайшлі 24 скрынкі з цыгарэтамі, абгорнутыя белай поліэтыленавай плёнкай.

Цыгарэты перадалі Дзяржаўнай паліцыі Латвіі. Яна распачала крымінальную вытворчасць паводле ч. 3 арт. 190 КК (кантрабанда ў буйным памеры).

6 лістапада паведамлялася, што ў Даўгаўпілсе за кантрабанду цыгарэт у буйным памеры затрыманы два грамадзяніны Беларусі: машыніст цягніка і яго памочнік, якія выкінулі з яго на хаду некалькі ўпаковак з цыгарэтамі. Пачаты крымінальны працэс.

Падзяліцца: