Мінск 14:08

Долар і юань патаннелі на біржавых таргах 19 лістапада

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

19 лістапада, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 лістапада 2026 года.

Каціроўка долара знізілася да 2,9943 рубля (-0,02%; -0,0007), юаня — да 4,4893 за 10 (-0,01%; -0,0003).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6581 за 100 (+0,13%; +0,0048), еўра — да 3,2932 (+0,25%; +0,0082).

На мінулым працоўным тыдні (9–13 лістапада) курс долара вырас на 0,36% (з 2,9921 да 3,003), юаня — на 0,23% (з 4,4866 да 4,4971 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,2% (з 3,6584 да 3,6512 за 100), еўра — на 0,83% (з 3,3455 да 3,3177).

У кастрычніку 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўні), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).

У цэлым на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, ад пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, ад пачатку года — на 6,70%.

Падзяліцца: