Мінск 20:36

У выніку сутыкнення з фурай у Брэсце загінуў 47-гадовы кіроўца “Нісана”

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

18 лістапада, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Брэсце паведамляе УУС мясцовага аблвыканкама.

Аварыя здарылася 18 лістапада каля 1700. Паводле папярэдняй інфармацыі, 47-гадовы жыхар Брэсцкага раёна ехаў на аўтамабілі “Нісан” па вуліцы Чырвонагвардзейскай —у напрамку ад вуліцы лейтэнанта Рабцава да СП “Транзіт”. “Паблізу дома №45А ён не ўлічыў дарожныя ўмовы і ўмовы надвор’я (метэаралагічныя), не справіўся з кіраваннем і ўчыніў сутыкненне з грузавым аўтамабілем “Рэно”, які стаяў наперадзе ў складзе з паўпрычэпам”, — гаворыцца ў паведамленні.

Кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў на месцы здарэння.

У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: