МАП заклікала Мінск аказаць дапамогу прафсаюзнаму актывісту Вацлаву Арэшку — раней паведамлялася, што 71-гадовы палітвязень страціў зрок

18 лістапада, Позірк. Пра крытычны стан здароўя прафсаюзнага актывіста Вацлава (Вячаслава) Арэшкі гаворыцца ў рашэнні, прынятым 17 лістапада Адміністрацыйным саветам Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).
Савет заклікаў урад Беларусі неадкладна забяспечыць Арэшку медыцынскае абследаванне і аказаць яму неабходную дапамогу.
Савет зноў заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх, хто знаходзіцца за кратамі за прафсаюзную дзейнасць, і прыняць дзве місіі. Адзначаецца, што міжнародная гуманітарная місія дазволіла б незалежным урачам наведаць усіх зняволеных прафактывістаў, ацаніць стан іх здароўя і пры неабходнасці аказаць дапамогу. Задача трохбаковай місіі МАП з удзелам прадстаўнікоў урадаў, працадаўцаў і работнікаў — ацаніць сітуацыю ў Беларусі і сустрэцца з прафсаюзнымі актывістамі ў месцах зняволення.
Савет таксама заклікаў улады не дапускаць жорсткага абыходжання са зняволенымі і прымянення прымусовай працы ў якасці пакарання за прафсаюзную дзейнасць.
У рашэнні канстатуецца, што ўлады да гэтага часу не вярнулі канфіскаваныя пашпарты былому старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандру Ярашуку і былому кіраўніку прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзю Фядынічу. Абодвум не аднавілі выплату пенсій. Пашпарт яшчэ аднаго прафактывіста, Максіма Сеніка, адзначылі ў МАП, з’яўляецца несапраўдным. Савет заклікаў Мінск неадкладна аднавіць правы ўсіх траіх.
Заяўляецца, што ўрад Беларусі зноў не прадставіў новых звестак аб выкананні рэкамендацый камісіі МАП па расследаванні і кантрольных органаў арганізацыі. Мінск заклікалі да 22 студзеня 2027 года паведаміць генеральнаму дырэктару МАП, якія канкрэтныя крокі зробленыя пасля лістападаўскай сесіі. Савет падтрымаў падаўжэнне паўнамоцтваў спецпасланніка МАП па Беларусі Леліа Бентэша Карэа на 2027 год і даручыў яму прадставіць даклад у сакавіку.
Як паведамляў “Позірк”, 12 чэрвеня 2023 года на 111-й сесіі ў Жэневе Міжнародная канферэнцыя працы на падставе артыкула 33 Статута МАП прыняла рэзалюцыю з заклікам да дзяржаў перагледзець адносіны з Мінскам з-за парушэнняў правоў прафсаюзаў. Ужо тады канферэнцыя заклікала Мінск прыняць трохбаковую місію МАП і даць ёй доступ да зняволеных прафсаюзных актывістаў. У рэзалюцыі прапанавана рэгулярна разглядаць становішча ў Беларусі, пакуль улады краіны не выканаюць абавязацельствы па канвенцыях МАП № 87 і № 98 аб свабодзе аб’яднання, праве на стварэнне прафсаюзаў і вядзенне калектыўных перамоваў.
“Позірк” таксама раней паведамляў, што 8 кастрычніка “Радыё Свабода” са спасылкай на сваякоў Вацлава Арэшкі перадало, што 71-гадовы актывіст цалкам страціў зрок у івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22. Паводле слоў блізкіх, адміністрацыя калоніі прапаноўвала адправіць яго ў бальніцу. Арэшка адмовіўся, баючыся, што не перанясе дарогу.
Пасля затрымання ў красавіку 2022 года Арэшка быў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі. Прызнаны палітвязнем.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытуты сацыялогіі і філасофіі НАН будуць аб'яднаныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год у Беларусі скараціліся папуляцыі ласёў і казуль — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства

