Пасля ўводу БелАЭС цана за электраэнергію расце насуперак абяцанням уладаў

18 лістапада, Позірк. Сярэдняя цана на электраэнергію (у разліку за 100 кВт.ч) у Беларусі ў трэцім квартале 2026 года склала 29,69 рубля — на 1,1% больш, чым у другім квартале (29,36) і на 4,6%, чым у першым (28,38), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Плата за 1 літр бензіну склала 2,61 рубля (+0,8% і +2% адпаведна), дызельнага паліва — 2,66 рубля (+0,8% і +1,9%).
Прыродны сеткавы газ (за адзін месяц з аднаго чалавека пры адсутнасці прыбораў індывідуальнага ўліку) — 4,58 рубля (+1,1% і +4,6%), вуглевадародны звадкаваны газ (за балон у 50 л) — 25,81 (+0,7% і +3%), гарачае водазабеспячэнне (за адзін месяц з аднаго чалавека пры адсутнасці прыбораў індывідуальнага ўліку) — 8,84 рубля (+3,8% да першага квартала, у другім тарыф не мяняўся), ацяпленне (за 1 м2) — 0,51 рубля (у першым і другім кварталах — столькі ж).
Паводле даных Белстата, спажыванне склала: бензіну ў першым квартале — 190,9 тыс. тон, у другім — 236,6 тыс. т, у трэцім — 255,1 тыс. т; дызельнага паліва — 148,9 тыс., 169,9 тыс., 191,6 тыс. адпаведна; электраэнергіі — 2 млрд 662,8 млн кВт.г, 1 млрд 976,7 млн, 1 млрд 848 млн.
Варта нагадаць, што беларускія ўлады і прапаганда з моманту ідэі будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) і ў наступныя гады запэўнівалі, што ўзвядзенне АЭС вельмі выгадна для жыхароў Беларусі.
У 2018 годзе намесніца міністра энэргетыкі Вольга Пруднікава адзначала, што “з пункту гледжання ўспрымання як рэальным сектарам эканомікі, так і насельніцтвам тарыфы пасля ўводу атамнай станцыі не павінны павялічыцца”.
“Спецыялісты ўжо падлічылі, наколькі знізіцца сабекошт выпрацоўкі электраэнергіі ў цэлым па краіне з уводам атамнай станцыі. Цяпер вызначаецца, якім чынам будуць зніжаны тарыфы для рэальнага сектара эканомікі”, — заяўляў у тым жа годзе Міхаіл Міхадзюк, які таксама займаў тады пасаду намесніка міністра энергетыкі.
Аднак статыстыка паказвае адваротнае — кошты на электраэнергію працягваюць расці.
Збудаванне Беларускай АЭС завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная па расійскім праекце, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Пры гэтым улады не адмаўляюцца ад ідэі ўзвесці другую атамную станцыю — ва ўсходняй частцы краіны. Падчас расійскага энэргетычнага тыдня ў сярэдзіне кастрычніка віцэ-прэм’ер, былы міністр энэргетыкі Віктар Каранкевіч заявіў, што ў выпадку прыняцця адпаведнага рашэння станцыя будзе будавацца ў 2045–2050 гадах.

- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытуты сацыялогіі і філасофіі НАН будуць аб'яднаныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год у Беларусі скараціліся папуляцыі ласёў і казуль — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
