АПК анансаваў адкрыццё ў Польшчы і Літве бясплатных пунктаў кансультацыі беларусаў

18 лістапада, Позірк. У Польшчы і Літве будуць адкрытыя бясплатныя пункты кансультацыі грамадзян Беларусі, паведаміў 18 лістапада Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).
Чакаецца, што пункту адкрыюцца ў Варшаве, Познані і Вільнюсе, беларусы змогуць там асабіста атрымаць кансультацыю па пытаннях легалізацыі, афармлення дакументаў, працаўладкавання і жылля.
Звярнуцца ў іх можна будзе таксама па пытаннях сацыяльнай падтрымкі, медыцынскай дапамогі, адукацыі і “адаптацыі ў новай краіне”, гаворыцца ў паведамленні.
АПК адзначае, што кансультанты дапамогуць “знайсці патрэбную інфармацыю і запоўніць анкеты”. Калі пытанне запатрабуе ўдзелу спецыяліста, наведвальніку падкажуць, да каго звярнуцца. Падкрэсліваецца, што ў большасці выпадкаў кансультацыю можна будзе атрымаць без папярэдняга запісу.
Перад адкрыццём пунктаў АПК абвясціў ананімнае апытанне. Беларусам прапануюць указаць, якая дапамога патрэбная ім у першую чаргу і ў які час зручна прыходзіць на кансультацыю.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ дзевяці банкаў новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытуты сацыялогіі і філасофіі НАН будуць аб'яднаныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год у Беларусі скараціліся папуляцыі ласёў і казуль — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка

